Belarus

Belarus

Дапамажыце захаваць млекакормячых Еўропы собкім грашовым ахвяраваннем!

Еўрапейскі Фонд млекакормячых запусціў свой новы доўгатэрміновы і маштабны праект пад назвай “Еўрапейскія млекакормячыя на картах”, і, каб дапамагчы дасягнуць пастаўленых мэтаў, заклікае вас зрабіць грашовыя ахвяраванні.

Мэтамі праекта з'яўляюцца:

1. вызначыць размеркаванне каля 270 відаў млекакормячых у Еўропе, якая ахоплівае плошчу 11 442 500 квадратных кіламетраў, і, выкарыстоўваючы гэтыя дадзеныя, надрукаваць Атлас еўрапейскіх млекакормячых (другое выданне) у 2024 годзе. У Атласе для кожнага віду будзе пададзены прыгожы каляровы фотаздымак, карта размеркавання і кароткі тэкст з цікавай інфармацыяй пра яго, напісаны спецыялістам. Веданне размеркавання відаў мае важнае значэнне для іх захавання.

2. стымуляваць павелічэнне навуковых даследаванняў млекакормячых у Еўропе і падтрымаць матэрыяльна.

Галоўным мэнеджарам праекту з’яўляецца Кіруючая група ў склад якой уваходзіць 11 прафесійных навукоўцаў і менеджэраў па ахове прыроды, якія каардынуюць працу нацыянальных каардынатараў з 42 краіны. Нацыянальны каардынатар назірае за працай, якая праводзіцца на нацыянальным узроўні, у асноўным за ходам збору дадзеных. Тысячы людзей па ўсёй Еўропе ўжо робяць свой унёсак у збор дадзеных.

Спонсарства неабходна, каб тэрмінова купіць абсталяванне, такое, напрыклад, як аўтаматычныя фота-камеры для здымкі ў дзікай прыродзе дзеля выяўлення прысутнасці млекакормячых, а таксама для пакрыцця іншых выдаткаў. Гэта асабліва актуальна для падтрымкі навукоўцаў у краінах, дзе наўрад ці ёсць якая-небудзь урадавая падтрымка або яна недастатковая, але ёсць высокая відавая разнастайнасць млекакормячых і многія з іх пад пагрозай знікнення.

Калі вы хочаце дапамагчы ў справе аховы млекакормячых Еўропы, зрабіце ахвяраванне зараз!

Help to protect Europe’s mammals by

Scroll to top